
Патрапіўшы пад скарачэнне штату Tut.by, Андрэй Каравайка стаў адной нагой на пясочак пляжаў Індыйскага акіяну. Прынамсі, у думках. Зараз зорку эфіраў Tut.by нічога не ўтрымлівае ад міграцыі. Не губляючы часу, “Марфалогія фрылансу” задала свае балючыя пытанні майстру размоўнага жанру.
Андрэй, а чаму б табе не стаць фрылансерам?
Быць журналістам ў Беларусі зараз або моташна, або страшна, або сорамна. Чацвёртага не дадзена. Так лічыць Андрэй Каравайка, і ніводная з гэтых роляў яго не вабіць. Моташна, калі ты працуеш ў адкрыта прапагандыскіх медыях. Калі імкнешся казаць важную для грамадства праўду, то рыхтуйся да страху за сваё месца пад сонцам. А сорамна ўсім астатнім.
Чым Каравайка будзе займаца далей? Хто яго ведае. А пакуль ён ласкава пагаджаецца паразважаць пра журналісцкі фрыланс, паралельна настойваючы, што нічога пра яго не ведае.
Журналіст лічыць, што пазаштаны карэспандэнт і фрылансер — фактычна адно і тое ж. Іншая справа, што ёсць фрылансеры, якія выбіраюць вольнае жыццё па-за рэдакцыяй наўмысна, а не таму, што месца ў ёй не знаходзіцца. У Беларусі такіх, хрэстаматыйных фрыласнераў Андрэй Карвайка амаль не сустракаў. Хіба што эканаміст Сяргей Чалы, які вядзе на Tut.by “Эканоміку на пальцах”, цалкам трапляе пад гэтае апісанне. Шкада, што ён не журналіст.
Астатняе глядзіце ў новым выпуску “Марфалогіі фрылансу”.
Оставьте комментарий