Пра мяне

Таццяна Бублікава - журналіст-фрылансер, телекарэспандэнт, журналіст-онлайншчык. Пісаць тэксты - мой канёк.
Журналіст-фрылансер, телекарэспандэнт, журналіст-онлайншчык. Пісаць тэксты — мой канёк.

Нарадзілася звычайным парадкам ў савецкім Гомелі, дзе ўсё і пачалося. Друк палюбіла, як толькі маці навучыла трымаць аловак. У кніжках дамалёўвала фальшывыя радкі, часам прадзіраючы старонкі. Потым дарослыя сталі хаваць кніжкі, а я пайшла ў сярэднюю школу №52. Тут пачаўся самвыдат — першая кніжка была пра ката.

Летняя ссылка на вёску адкрыла свет сапраўднай журналістыкі. Па тэлебачанні ішло тры каналы, і дарослыя выбіралі лепшае — вечаровыя навіны на НТВ. Было страшна цікава і нічога не зразумела. І так я палюбіла навіны.
У восьмым класе — першая рэдакцыя. З сябрам выдалі на ксераксе газету, дзе цэнтравым артыкулам быў крытычны, пра нязгоду з вынікамі школьнага конкурсу прыгажосці. Адміністрацыя доўга лаялася. Так адбылося знаёмства з цэнзурай і выбар шляху ў незалежную журналістыку. А далей — па накатанай. Універ, работа.

Першая праца, паводле беларускай традыцыі, у газеце “Знамя Юнасці”, апошняя… Апошнім часам лічу сябе фрылансерам — так бы мовіць, вольным мастаком. Падайце пэндзлік і фарбы!

Комментарии запрещены.

Блог на WordPress.com. Тема: Baskerville 2, автор: Anders Noren.

Вверх ↑